Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление СМ РБ 140 12.03.2021 Аб вызваленні і назначэнні некаторых службовых асоб

ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

12 сакавіка 2021 г. № 140

Аб вызваленні і назначэнні некаторых службовых асоб

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Вызваліць:

Асмола Ірыну Іванаўну ад пасады першага намесніка Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь па пагадненні бакоў (пункт 1 часткі другой артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);

Аўдзеева Андрэя Дзмітрыевіча ад пасады намесніка Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь па пагадненні бакоў (пункт 1 часткі другой артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);

Закрэўскага Вадзіма Аляксандравіча ад пасады намесніка Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь па пагадненні бакоў (пункт 1 часткі другой артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);

Красінскага Аляксея Дзмітрыевіча ад пасады дырэктара Дэпартамента па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па пагадненні бакоў (пункт 1 часткі другой артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);

Шаўчэнка Святлану Аляксандраўну ад пасады намесніка Міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь у сувязі з выхадам у адстаўку (падпункт 1.8 пункта 1 артыкула 40 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 г. № 204-З «О государственной службе в Республике Беларусь»).

2.Назначыць:

Барысевіча Мікалая Мікалаевіча намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь;

Барташэвіча Дзмітрыя Пятровіча першым намеснікам Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, вызваліўшы яго ад пасады намесніка Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь;

Бранцэвіч Таццяну Віктараўну ў парадку пераводу намеснікам Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь;

Дулуба Пятра Міхайлавіча першым намеснікам Начальніка Беларускай чыгункі; Каліноўскага Сяргея Аляксеевіча ў парадку пераводу намеснікам Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь;

Лазарава Яўгенія Віктаравіча Генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у г. Дубаі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты), вызваліўшы яго ад пасады саветніка-пасланніка Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах;

Мароза Дзяніса Равільевіча ў парадку пераводу намеснікам Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь;

Скрыннікава Ігара Віктаравіча намеснікам Міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь;

Шаршуна Анатоля Анатольевіча дырэктарам Дэпартамента па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.

Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь       Р.Галоўчэнка


Другие НПА

Постановление СМ РБ №141 от 12.03.2021 Об одобрении проектов международной технической помощи Постановление СМ РБ №142 от 12.03.2021 Об изменении постановления Совета Министров Республики Беларусь от 7 июня 2006 г. № 721 Постановление Минфин РБ №47 от 20.11.2020 Об изменении постановления Министерства финансов Республики Беларусь от 30 июня 2014 г. № 47 Постановление Минтранс РБ №2 от 16.02.2021 О наделении полномочиями Решение Пружанский райисполком №284 от 22.02.2021 О размещении (распространении) наружной рекламы на территории Пружанского района Решение Докшицкий райисполком №150 от 22.02.2021 Об определении нормативов субсидирования на 2021 год Решение Браславский райисполком №179 от 24.02.2021 Об ограничении на территории Браславского района времени продажи алкогольных напитков Решение Витебский облисполком №73 от 24.02.2021 О наделении полномочиями Решение Октябрьский райисполком №137 от 26.02.2021 О наделении полномочиями на составление протоколов об административных правонарушениях Решение Октябрьский райсовет №159 от 22.02.2021 Об изменении решения Октябрьского районного Совета депутатов от 28 марта 2017 г. № 119